Государственный ансамбль "ПЕСНЯРЫ"

Беловежская пуща

Белоруссия

Касіў Ясь канюшыну

Вераніка

Пацалунак

Спадчына

Добры вечар, дзяўчыначка

Алеся

Ой, у лесе, у гушчары

Ганулька

Мой родны кут

Александрына

Завушніцы

Чырвоная ружа

Машанька

Баллада о Че Геваре

Хатынь


Беловежская пуща
/сл.: Николая Добронравова, муз.: Апександры Пахмутовой/

Заповедный напев, заповедная даль.
Свет хрустальной зари, свет над миром встающий.
Мне понятна твоя вековая печаль,              } 2 раза
Беловежская пуща, Беловежская пуща.   }

Здесь забытый давно наш родительский кров,
И, услышав порой голос предков зовущий,
Серой птицей лесной из далёких веков      } 2 раза
Я к тебе прилетаю, Беловежская пуща.    }

Неприметной тропой пробираюсь к ручью,
Где трава высока, там, где заросли гуще.
Как олени, с колен, пью святую твою         } 2 раза
Родниковую правду, Беловежская пуща.  }

У высоких берёз своё сердце согрев,
Унесу я с собой, в утешенье живущим,
Твой заветный напев, чудотворный напев,} 2 раза
Беловежская пуща, Беловежская пуща.    }

 

наверх


Белоруссия
/муз.: Александра Пахмутова, сл.: Николай Добронравов/

Белый аист летит
Над белёсым Полесьем летит.
Белорусский мотив в песне вереска
В песне ракит.
Всё земля приняла - и заботу,
И ласку, и пламя,
Полыхал над землёй
Небосвод как багровое знамя.

Припев:

Молодость моя, Белоруссия,
Песни партизан, сосны да туман,
Песни партизан, алая заря,
Молодость моя, Белоруссия.

Наша память идёт
По лесной партизанской тропе.
Не смогли зарасти
Эти тропы в народной судьбе.
Боль тех давних годин
В каждом сердце живёт и поныне
В каждой нашей семье,
С нами малые дети Хатыни.

Припев.

Белый аист летит
Над Полесьем, над тихим жнивьём.
Где-то в топи болот
Погребён остывающий гром.
Белый аист летит,
Всё летит над родными полями,
Землю нашей любви
Осеняя большими крылами.

Припев (2 раза).

 


наверх


Касіў Ясь канюшыну
/нар. песня у абробцы Уладзіміра Мулявіна/

Касіў Ясь канюшыну, 3 разы
Паглядаў на дзяўчыну.

А дзяўчына жыта жала, 3 разы
Ды на Яся паглядала.

Ті ты Ясь, ті ты не, 3 разы
Спадабаўся ты мне.

Кінуў Яська касіць, 3 разы
Пачаў мамку прасіць.

Люба мамка мая, 3 разы
Ажані ж ты мяне.

Дык бяры Станіславу, 3 разы
Каб сядзела на ўсю лаву.

Станіславу не хачу, 3 разы
Бо на лаву не ўсажу.

Дык бяры ж ты Яніну, 3 разы
Працавітую дзяўчыну.

Касіў Ясь канюшыну, 3 разы
Паглядаў на дзяўчыну.

Косил Ясь конюшину *
/нар. песня в обработке Владимира Мулявина/

Косил Ясь конюшину, 3 раза
Посматривал на дивчину.

А дивчина рожь жала, 3 раза
И на Яся посматривала.

Иль ты Ясь, иль ты нет, 3 раза
Понравился ты мне.

Бросил Яська косить, 3 раза
Начал мамку просить.

Любая мамка моя, 3 раза
Ожени ж ты меня.

Так бери Станиславу, 3 раза
Чтоб сидела на всю лаву.

Станиславу не хочу, 3 раза
Ведь на лаву не усажу.

Так бери ж ты Янину, 3 раза
Работящую дивчину.

Косил Ясь конюшину, 3 раза
Посматривал на дивчину.

Примечание:
* Конюшина – клевер


наверх


Вераніка
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: Максім Багдановіч/

І зноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу ... і стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў. Ўсё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс “Вераніка”,
І толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрезаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, узмацоўвывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
І к небу надпіс падымай.
І к небу надпіс “Вераніка”
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй...
Няма таго, што раньш было,
Няма таго, што раньш было,
І толькі надпіс “Вераніка”,
І толькі надпіс “Вераніка”,
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй...
Вераніка!

Вероника
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Максим Богданович/

И вновь увидел я селенья,
Где годы первые прошли:
Там стены мохом поросли,
Радугой отливали стёкла.
Всё в пыли… и стало мне
Так грустно, грустно в тишине.
Я в сад пошёл. Всё глухо, дико,
Всё травою заросло.
Нет того, что раньше было,
Нет того, что раньше было,
И только надпись «Вероника»,
И только надпись «Вероника»,
На липе, врезанная в кору
Говорила глазам о той поре.
Расти, укрепляйся, дерево,
Как монумент живой, вставай
И к небу надпись поднимай.
И к небу надпись «Вероника»
Чем больше уходит дней, ночей,
Тем имя милое всё выше…
Нет того, что раньше было,
Нет того, что раньше было,
И только надпись «Вероника»,
И только надпись «Вероника»,
Чем больше уходит дней, ночей,
Тем имя милое всё выше…
Вероника!


наверх


Пацалунак
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: Уладзімір Карызны/

Ні ў цёмным садзе і ні ў чарніцах
Да вуснаў мілай не даступіцца
То іх затуліць яна рукою, } 2 разы
То штосці шэпча табе такое. }

І не пасмееш пацалавацца,
А яна будзе з цябе смяяцца.
Ну што ж, калі ўжо няма ў нас згоды, } 2 разы
Дык можа пойдзем адведаць мёду. }

У любай вусны пасаладзелі, -
Мінутай пчолы паналяцелі,
Ля самых вуснаў яны лятаюць,
- Цалуй, міленькі, бо закусаюць!
Ля самых вуснаў яны лятаюць,
- Не бойся, міла, не закусаюць!..

Поцелуй
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Владимир Каризный/

Ни в тёмном саду и ни в черничнике
К губам милой не подступиться
То их затулит она рукою, } 2 раза
То что-то шепчет себе такое. }

И не посмеешь поцеловаться,
А она будет над тобой смеяться.
Ну что ж, когда уж нет у нас согласия,} 2 раза
Так может пойдём отведать мёду. }

У любимой губы осолодели, -
Минута, - и пчёлы поналетели,
У самых губ они летают,
- Целуй, миленький, ведь закусают!
У самых губ они летают,
- Не бойся, милая, не закусают!..


наверх


Спадчына
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: Янка Купала/

Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна нам ласкай матчынай.

Прыпеў:

Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам.

Прыпеў.

І тое нуднае ягнят
Бляянне зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладбішчы.

Прыпеў:

Жыве з ёй дум маіх сям’я            }
І сніць з ёй сны нязводныя...    }
Завецца ж спадчына мая           } 2 разы
Ўсяго Старонкай Роднаю.           }

Наследие
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Янка Купала/

От прадедов испокон веков
Нам осталось наследие;
Между своих и чужаков
Оно нам лаской материнской.

Припев:

О нём мне молвят сказки-сны
Весенние проталины,
И леса шелест вересковый,
И в поле дуб опаленный.

О нём мне будит воспоминание
На липе аист клёкотом
И тот старый замшелый тын.
Что лёг у деревни вповалку.

Припев.

И то нудное ягнят
Блеяние-зов на пастбище,
И крик вороньих стай
На могильном кладбище.

Припев:

Живёт с ним дум моих семья.
И снятся с ним сны непреходящие…
Зовётся ж наследие моё
Всего Сторонкой Родною.


наверх


Добры вечар, дзяўчыначка
/нар. песня, муз.: Ігар Лучанок/

- Добры вечар, дзяўчыначка,   }
Куды йдзеш?                                   }
Скажы ты мне праўдачку,          } 2 разы
Дзе жывеш?                                    }

- Я жыву ля рэчанькі,                  }
Ля вады,                                          }
Збудаваўшы хатачку                   } 2 разы
З лебяды.                                        }

Я пастаўлю коніка
Ля варот,
А сам да дзяўчіначкі
На парог.

- Адчыні, дзяўчыначка,
Адчыні,
Сама сабе крыўдачкі
Не чыні.

- Я ж табе не буду                          }
Дзверы адчыняць,                        }
Бо ты будзеш цэлу                        } 2 разы
Ночку начаваць.                            }

- Ой не буду, дзеванька,              }
Не буду,                                            }
Як узыдзе месячык,                      } 2 разы
Паеду.                                               }

Як узышоў месячык
І зара,
Бывай, бывай, дзеванька,
Здарова.

- Я пастаўлю коніка
На таку,
Чакай, чакай, дзеванька,
Да року.

- Хіба ж ў мяне розуму                  }
Замала,                                              }
Каб я цябе да року                         } 2 разы
Чакала.                                              }

- Добры вечар, дзяўчыначка,     }
Куды йдзеш?                                     }
Скажы ты мне праўдачку,            } 2 разы
Дзе жывеш?                                      }

Добрый вечер, девонька
/нар. песня, муз.: Игорь Лученок/

- Добрый вечер, девонька,   }
Куда идёшь?                              }
Скажи ты мне правдочку,      } 2 раза
Где живёшь?                              }

- Я живу у реченьки,                }
У воды,                                        }
Построивши избушку              } 2 раза
Из лебеды.                                 }

Я поставлю коника
У ворот,
А сам к девушке
На порог.

Отопри, девонька.
Отопри,
Сама себе обиды
Не чини.

- Я ж тебе не буду                   }
Двери открывать,                   }
Ведь ты будешь целую         } 2 раза
Ночку ночевать.                      }

- Ой, не буду, девонька,       }
Не буду,                                     }
Как взойдёт месяц,                } 2 раза
Поеду.                                        }

Как взошёл месяц
И звезда,
Бывай, бывай, девонька,
Здорова.

- Я поставлю коника
На току,
Ожидай, жди, девонька,
До года.

- Разве ж у меня разума      }
Мало,                                         }
Чтоб я тебя до года               } 2 раза
Ожидала.                                  }

- Добрый вечер, девонька, }
Куда идёшь?                            }
Скажи ты мне правдочку,    } 2 раза
Где живёшь?                            }


наверх


Алеся
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: А. Куляшоў/

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець?
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Прыпеў:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі* і туманы,
Палынны жаль тугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не змог.

Прыпеў (2 разы):

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся,
Бывай, смуглявая, каханая бывай,
Стаю на ростанях** былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Примечание:
* Золак (золкi – множ. ч.) – момент начала рассвета.
** Ростань – место, где пересекаются или расходятся дороги. На ростанях (перен.) – перед возможностью выбора чего-либо, какого-нибудь решения.

Алеся
/муз.: Игорь Лученок, сл.: А. Кулешов/

Прощай, разбуженная сердцем, дорогая,
Что же так горько, не могу я понять?
Жаль зорьку мне, что в небе догорает
На восходе дня моего, которому розоветь.

Припев:

Ушла, никогда уже не вернёшься, Алеся,
Прощай смугляночка, любимая прощай.
Стою на распутье былом, а с поднебесья
Одиноким жаворонком звенит и плачет май.

Ушла, оставив мне рассветы и туманы,
Полынную жалость страданием окутанных дорог,
Чтоб я минутою нанесенные раны
С годами в сердце заглушить своём не смог.

Припев (2 раза):

Ушла, никогда уже не вернёшься, Алеся,
Прощай смугляночка, любимая прощай.
Стою на распутье былом, а с поднебесья
Одиноким жаворонком звенит и плачет май.


наверх


Ой, у лесе, у гушчары
/нар. песня, муз.: Ігар Лучанок/

Ой, у лесе, ў гушчары калыхалісь камары.
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалісь камары. }2 разы

Дуб да дуба пахіліўся. Камар з дуба зваліўся,
Аб дубовыя сукі ён пабіў сабе бакі.             }2 разы

Аб дубовую карыцу пабіў сабе патыліцу,
Аб дубовыя карэнні ён пабіў сабе калені. }2 разы

Як даведалася муха, што ляжыць камар без духа,
Паляцела ратаваць, вадой жыўнай адліваць.
- Ой, камарык, ты мой браце,                        }
А чым цябе ратаваці?                                      }2 разы

Спасылайце да аптэкі, закажыце зёлкі-лекі,
Закажыце зёлкі-лекі, ці не будзе трохі лепей...
А ў бальніцы дактары                                     }
Вымуць душу без пары.                                 }2 разы


- Ой, камарык, ты мой браце, а дзе цябе пахаваці?
- А схавайце мяне ў лесе пры зялёненькім арэсе.
Буду арэшкі шчыпаць,
Камара ўспамінаць:
Ці не тое гэта цела,
З дуба што калісь зляцела?
Ці не тыя гэта косці,
Што зляцелі з высакосці?

Ой, у лесе, ў гушчары калыхалісь камары.
Ой, у лесе, ой, у лесе калыхалісь камары. }3 разы

Ой, в лесу, в чаще
/нар. песня, муз.: Игорь Лученок/

Ой, в лесу, в чаще колыхались комары.
Ой, в лесу, ой, в лесу колыхались комары. }2 раза

Дуб к дубу наклонился. Комар с дуба свалился.
Об дубовые сучья он побил себе боки.         }2 раза

Об дубовую кору побил себе затылок,
Об дубовые коренья он побил себе колени.}2 раза

Как дозналась муха, что лежит комар без духа,
Полетела спасать, водой живою отливать.
- Ой, комарик, ты мой братик                           }
А чем тебя спасать?                                          }2 раза

Посылайте в аптеку, закажите зелья-лекарства,
Закажите зелья-лекарства, не будет ли чуть получше…
А в больнице доктора                                       }
Душу вынимут без пара.                                  }2 раза

- Ой, комарик, ты мой братик, а где тебя схоронить?
- А схороните меня в лесу при зелёненьком орехе.
Буду орешки щипать,
Комара вспоминать:
Иль не то ли это тело
С дуба что когда-то слетело?
Иль не те ли это кости,
Что слетели с высоты?

Ой, в лесу, в чаще колыхались комары.
Ой, в лесу, ой, в лесу колыхались комары.} 3 раза


наверх


Ганулька
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: Якуб Колас/

Прыпеў:

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю, ты сказала, аж сэрца мне схне!
Ганулька, Ганулька! Павер, зразумей
Я ў свеце не бачыў кахання шырэй!

Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамэнт,
Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў,
І месячык ясны на нас пазіраў.

Прыпеў.

Драў горла ў лозах за рэчкаю драч*,
І грукаў у сцену рагамі маркач.
На жэрдзе мы селі ў мроку маўчком
І я прытуліўся к табе плечуком.

Прыпеў.

І лапці з-за спіны мае ты зняла,
Анучы у Нёман ты мыць панясла.
Язык мне адняўся, я сліну глытаў,
А потым нясмела цябе запытаў.

Прыпеў (3 разы).

Примечание:
* Драч – птица коростель или дергач.

Ганулька
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Якуб Колас/

Припев:

Скажи мне, Ганулька, иль любишь меня?
Люблю, ты сказала, аж сердце моё млеет!
Ганулька, Ганулька! Поверь, пойми
Я в мире не видел шире любви!

Помнишь ли, Ганна, счастливый момент,
Как играл однажды на дудке покойник Винцент?
А Неман спокойно, спокойно дрожал,
И месяц ясный на нас взирал.

Припев.

Драл горло в лозах за речкой дергач,
И стукал о стену рогами баран.
На жердях мы сели во мраке молчком
И я прислонился к тебе плечом.

Припев.

И лапти из-за спины мои ты сняла,
Онучи в Неман ты мыть понесла.
Язык мой отнялся, слюну я глотал,
А после несмело тебя спросил.

Припев (3 раза).


наверх


Мой родны кут
/муз.: Ігар Лучанок, сл.: Якуб Колас/

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю,
І там душою спачываю.

Вось як цяпер, перада мною,
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
І ёлка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання.

Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою...
Мой родны кут, як ты мне мілы!     }
Забыць цябе не маю сілы!              } 3 разы
Забыць цябе не маю сілы...            }

Мой родной уголок
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Якуб Колас/

Мой уголок родной, как ты мне мил!
Забыть тебя я не имею сил!
Не раз, дорогой утомлён,
Бытьём весны моей убогой,
К тебе я в мыслях залетаю
И там душой я отдыхаю,
И там душой я отдыхаю.

Вот как теперь, передо мной.
Встаёт уголочек тот прелестно,
Кринички узенькое ложе
И ёлка парою с сосёнкой,
Обнявшись тесно над водой,
Как молодые в час любви,
В последний вечер расставанья.

Люблю тебя, родной мой берег,
Где льётся Неман среброводный.
Дубы где дружной чередой
Стоят, как башни, над водой…
Мой уголок родной, как ты мне мил!    }
Забыть тебя я не имею сил!                  } 3 раза
Забыть тебя я не имею сил…                }


наверх


Александрына
/муз.: Уладзімір Мулявін, сл.: Пятрусь Броўка/

Мне не забыць суть песні
Той давняе вясны,
На Мурамскай дарожцы
Стаялі тры сасны.
Цяпер магу прызнацца,
Тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай
Не мог я параўнаць.

Прыпеў:

Александрына, цяпер прышла зіма,
Александрына, шукаю я – няма,
Александрына, ты с песней, ты цвела,
Александрына, якою ты была!

Сказаць, што васілёчак,
Дык фарба ў ім адна.
Сказаць, што ты лілея,
Сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак,
Ды ўсіх жа мала іх.
Такою ты здалася
Ў сямнадцаць год маіх.

Прыпеў (2 разы).

Александрина
/муз.: Владимир Мулявин, сл.: Петрусь Бровка/

Мне не забыть суть песни
Той давней весны,
На Муромской дорожке
Стояли три сосны.
Теперь могу признаться,
Тогда начал любить.
Тебя ни с каким цветком
Не мог я сравнить.

Припев:

Александрина, теперь пришла зима,
Александрина, ищу я – нет,
Александрина, ты с песней, ты цвела,
Александрина, какою ты была!

Сказать, что василёчек,
Так краска в нём одна.
Сказать, что ты лилия,
Студёная ж она.
Сказать, что ты колокольчик,
Так всех же мало их.
Такой тебя представил
В семнадцать лет моих.

Припев (2 раза).


наверх


Завушніцы
/муз.: Уладзімір Мулявін, сл.: Максім Танк/

О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спаткане.
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй ў каханні.

Ды ўсё перашкаджалі
Тае дзяўчыне верыць
То павадак вясной,
То прымаразак-шэрань.

Але і я упарты,
І як свайго дабіцца
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.

На гэтых завушніцах
Я напісаў заклятье -
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.

Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні в час, калі смяецца,
Спявае або плача.

Ні в час, калі прыляжа            }
Змарыўшыся ў змярканне,    }
Звіняць ёй завушніцы             } 2 разы
Усё пра маё каханне.               }

Каханне...

Серёжки
/муз.: Владимир Мулявин, сл.: Максим Танк/

О, сколько раз просил я
Назначить мне свиданье.
О, сколько раз хотел я
Признаться ей в любви.

Да всё мешали
Той девушке верить
То паводок весной,
То заморозок-иней.

Но и я упрямый,
И чтобы своего добиться
Просил я настойчиво мастера
Сделать ей серёжки.

На этих серёжках
Я написал заклятье -
Всё, что не сказал ей,
А в чём хотел признаться.

Сегодня не убежит уже
От слов моих горячих,
Ни во время, когда смеётся,
Поёт или плачет.

Ни во время, когда приляжет     }
Утомившись в сумерках,             }
Звенят ей серёжки                        } 2 раза
Всё про мою любовь.                   }

Любовь…


наверх


Чырвоная ружа
/нар. песня, муз.: Уладзімір Мулявін/

Чырвоная ружа, не стой на дарозе,
Не стой на шырокай,
Хто ідзе – той ламае,
Не стой на дарозе, чырвоная ружа,
Хто ідзе – той ламае,
Хто ідзе – той шчыпае.

Прыпеў:

За што, за што, якое дзіва?        }
За тое, за тое, як ты красіва!    } 2 разы

Жанаты ламае дзяцям на забаву,
Халасты ламае дзеўкам на спадману.
Чырвоная ружа - дзяцям на забаву,
Чырвоная ружа - дзеўкам на спадману.

Прыпеў (2 разы).

Зманіў хлопец дзеўку
Ружовым квяточкам,
Ружовым хусточкам,
Кляновым платочкам,
Чарнявым шчыночкам,
Маленькай дочкай,
Ой, беленькім сынам,
Маленькім сынам.

Прыпеў (4 разы).

Чырвоная ружа...

Красная роза
/нар. песня, муз.: Владимир Мулявин/

Красная роза, не стой на дороге,
Не стой на широкой,
Кто идёт – тот ломает,
Не стой на дороге, красная роза,
Кто идёт – тот ломает,
Кто идёт – тот щипает.

Припев:

За что, за что, какое диво?       }
За то, за то, как ты красива!    } 2 раза

Женатый ломает детям на забаву.
Холостой ломает девушкам для обмана.
Красная роза - детям на забаву,
Красная роза - девушкам для обмана.

Припев (2 раза).

Сманил парень девушку
Розовым цветочком,
Розовым платочком,
Кленовым платочком,
Чернявым щеночком,
Маленькой дочкой,
Ой, беленьким сыном,
Маленьким сыном.

Припев (4 раза).

Красная роза…


наверх


Машанька
/нар. песня у абробцы Уладзіміра Мулявіна/

Ой, хадзіла Машанька,
Ой, па садочку,
Ой-ой, закалола ножаньку                    }
На вішнёчку.                                             } 2 разы

Баліць, баліць ножанька,
Баліць ножанька,
Ой, ды не больна,
Ой, ды не больна,
Ой-ой, любіў хлопец дзяўчыначку    }
Ды не доўга.                                             } 2 разы

Забіраюць парнішачку
У салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытаці,
Забылася дзяўчыначка, ой, папытаці,
Ті мне замуж выхадзіці,
Ой, ті гуляці?

Гуляй, гуляй, дзяўчыначка,
Дзяўчыначка,
Ой, як гуляла,
Ой, як гуляла,
Ой-ой, тапчы, тапчы чаравічкі,           }
Як таптала.                                                } 2 разы

Не сцялі ты пасцель белу,
Як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду,
Як казала.
Яны тваю пасцель белу
Ой, параскінуць,
Яны цябе любіць будуць,
Ой, ды пакінуць.

Ой, хадзіла Машанька,
Ой, па садочку,
Ой-ой, закалола ножаньку                   }
На вішнёчку.                                             } 2 разы

Машенька
/нар. песня в обработке Владимира Мулявина/

Ой, ходила Машенька,
Ой, по садочку,
Ой-ой, уколола ноженьку            }
На вишеннике.                                } 2 раза

Болит, болит ноженька,
Болит ноженька.
Ой, да не больно,
Ой, да не больно,
Ой-ой, любил парень девушку   }
Да не долго.                                    } 2 раза

Забирают парнишечку
В солдаты,
Забыла девушка спросить,
Забыла девушка, ой, спросить,
Или мне замуж выходить,
Ой, или гулять?

Гуляй, гуляй, девонька,
Девонька,
Ой, как гуляла,
Ой, как гуляла,
Ой-ой, топчи, топчи черевички,   }
Как топтала.                                      } 2 раза

Не стели ты постель белую,
Как ты стлала,
Не говори ты парням правду,
Как говорила.
Они твою постель белую
Ой, раскидают,
Они тебя любить будут,
Ой, да покинут.

Ой, ходила Машенька,
Ой, по садочку,
Ой-ой, уколола ноженьку          }
На вишеннике.                               } 2 раза


наверх


Баллада о Че Геваре
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Г. Буравкин
(русский текст Николая Добронравова)/

Не надо оркестров,
Пусть пальцы разбудят гитару.
Споём про Эрнесто,
Споём про тебя, Че Гевара.
Пусть снова воскреснет,                     }
Как отблеск зарниц в поднебесье,    }
Далёкая песня,                                        } 2 раза
Мятежного острова песня.                  }

Нам зала не надо,
Хрустального блеска не надо.
Пусть светит над нами
Лишь небо святое, как правда.
Споём про Эрнесто                                }
С улыбкой, как снег белозубой,         }
Про Сьерра-Маэстро                             } 2 раза
Мачете разгневанной Кубы.                }

Не надо оваций.
Пусть звонкою славою станет
Тот гнев, что взрываться
Начнёт в неприятельском стане.
Споём про майора,                                 }
Что жил, как спресованный порох.   }
Такого не скоро                                      } 2 раза
Забудет поверженный ворог.             }

Не надо оркестров,
Пусть пальцы разбудят гитару.
Споём про Эрнесто,
Споём про тебя, Че Гевара.
Про грешного бога,                              }
Что с пулей навек обручили,             }
Кого и солдаты,                                     } 2 раза
И женщины Кубы любили.                   }

Споём про Эрнесто,
Споём про тебя, Че Гевара…

 


наверх


Хатынь
/муз.: Игорь Лученок, сл.: Г. Петренко/

Застыли в суровом молчаньи леса.
Как руки сгоревших, торчат в небеса
Трубы печей Хатыни, трубы печей Хатыни.

Припев:

Динь-динь стонет Хатынь,
Болью людей теплится.
Звонами-стонами снова Хатынь
В наши сердца стучится.

Над миром века будут плыть облака,
На землю роняя дождиком синим
Слёзы детей Хатыни, слёзы детей Хатыни.

Припев:

Стой, человек! Море, застынь!
Замрите в полёте, птицы!
Смотрит Хатынь, смотрит Хатынь
Вечным огнём нам в лица,
Смотрит живым нам в лица!

Застыли в суровом молчаньи леса.
Как руки сгоревших, торчат в небеса
Трубы печей Хатыни, трубы печей Хатыни.

Припев:

Стой, человек! Море, застынь!
Замрите в полёте, птицы!
Смотрит Хатынь, смотрит Хатынь
Вечным огнём нам в лица,
Смотрит живым нам в лица!

Динь-динь стонет Хатынь…

 


наверх